Top.Mail.Ru

Якія паслугі можна аформіць праз партал сацыяльнай абароны, расказалі ў Мінпрацы

Анлайн-заказ шырокага пераліку сацыяльных паслуг даступны беларусам праз партал сацыяльнай абароны. Аб гэтым паведамляе БелТА.


У ведамстве адзначылі, што грамадзяне могуць запісацца ў рэжыме анлайн да спецыялістаў любой сацустановы, напрыклад ТЦСАН, ФСАН або Дэпартамента дзяржінспекцыі працы ў зручны час. Таксама праз партал можна заказаць іншыя сацыяльныя паслугі, напрыклад, паслугі сядзелкі, сацработніка або нянькі ў ТЦСАН. У тым ліку для сваякоў або суседзяў.

Акрамя таго, аб нявыплаце зарплаты або дапамог можна паведаміць у чат-бот для экстранных паведамленняў.

На партале сацыяльнай абароны таксама пры дапамозе інтэрактыўнай карты «Даступнае асяроддзе» можна праверыць даступнасць бальніц, аптэк, вакзалаў і іншых устаноў для маламабільных грамадзян. У міністэрстве падкрэслілі, што ўсе даныя абнаўляюцца аператыўна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю