Падрыхтоўка была праведзена вельмі сур’ёзная да прэзідэнцкіх выбараў, заявіла начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Алена Грыгаровіч, паведамляе БелТА.
«Падрыхтоўка была праведзена вельмі сур’ёзная да прэзідэнцкіх выбараў. Не дарэмна нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі далі такую высокую ацэнку. Больш таго, мінула не шмат часу пасля Адзінага дня галасавання, і арганізатары выбараў, напрыклад члены ўчастковых, тэрытарыяльных камісій, нацыянальныя наглядальнікі ўсё гэта прапрацавалі ў Адзіны дзень галасавання», — расказала Алена Грыгаровіч.
Паводле яе слоў, ад грамадзян у ЦВК паступалі адзінкавыя вусныя і электронныя звароты. «Заўвагі былі адзінкавымі, кропкавымі, іх было вельмі мала. Напрыклад, на стадыі збору подпісаў выбаршчыкі званілі і пыталіся: „Дзе я магу пакінуць подпіс у падтрымку вылучэння таго ці іншага кандыдата?“ Мы сабралі ў асоб, якія вылучаліся кандыдатамі ў Прэзідэнты, тэлефоны членаў ініцыятыўных груп і далі іх выбаршчыкам. Так яны маглі даведацца, куды яны могуць прыйсці, каб пакінуць подпіс у падтрымку вылучэння. Калі праходзілі масавыя мерапрыемствы, напрыклад сустрэчы з выбаршчыкамі, пікеты, грамадзяне таксама званілі і пыталіся, дзе будуць праходзіць масавыя мерапрыемствы. Гэта значыць гэта тыя пытанні, якія не датычацца парадку выканання заканадаўства. Гэта пытанні, якім чынам яны могуць паўдзельнічаць як выбаршчыкі ў выбарах, дзе яны могуць пакінуць подпіс, куды яны могуць прыйсці, дзе яны могуць азнаёміцца з перадвыбарнымі праграмамі кандыдатаў у Прэзідэнты», — удакладніла начальнік аддзела.
«Напрыклад, тыя кандыдаты ў Прэзідэнты, якія былі кіраўнікамі партый, выкарыстоўвалі свае сайты для размяшчэння інфармацыі аб тым, як яны праводзяць перадвыбарную агітацыю, і такім чынам выбаршчыкі маглі даведацца, дзе будуць праводзіцца тыя ці іншыя сустрэчы. Выкарыстоўваліся Telegram-каналы, іншыя месенджары, сацыяльныя сеткі. Вельмі шмат было інфармацыі, якая распаўсюджвалася праз інтэрнэт», — дапоўніла Алена Грыгаровіч.