Афіцэры асабліва падкрэслілі, што ў Мінску афіцыйна вызначаны толькі тры зоны, дазволеныя для купання: Цнянскае вадасховішча, вадасховішча Дразды і Камсамольскае возера. За купанне ў забароненых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць - парушальнікам пагражае штраф у памеры да трох базавых велічынь (1 БВ — 45 рублёў).
Таксама ў месцах масавага адпачынку і на пляжах катэгарычна забаронена распіццё спіртных напояў, у тым ліку піва. Памер штрафу за такое правапарушэнне можа дасягаць васьмі базавых велічынь.
Недапушчальна заходзіць у ваду ў нецвярозым стане — гэта адна з галоўных прычын трагедый на вадаёмах.
Асаблівую ўвагу міліцыянеры надалі бацькам. Яны настойліва рэкамендавалі не пакідаць дзяцей без нагляду нават на кароткі час. Юным адпачывальнікам афіцэры нагадалі, што каля вады неабходна пастаянна знаходзіцца ў полІ зроку дарослых і ні ў якім разе не сыходзіць да вадаёма самастойна.
Не засталася без увагі і тэма захаванасці асабістых рэчаў. Супрацоўнікі міліцыі раяць не пакідаць без нагляду сумкі, мабільныя тэлефоны і дакументы. Аптымальным рашэннем будзе браць з сабой толькі самае неабходнае альбо зусім не браць каштоўныя прадметы на пляж.
Улічваючы, што да пачатку навучальнага года застаецца менш за месяц, участковы інспектар ІСН Мікіта Багатаў звярнуў увагу бацькоў і падлеткаў на пытанні бяспекі ў Інтэрнэце, а таксама рызыкі, звязаныя з незаконнымі падпрацоўкамі. «Важна нагадаць дзецям правілы бяспечных паводзін у Інтэрнэце, растлумачыць розніцу паміж сваімі і чужымі рэчамі, а таксама папярэдзіць аб небяспецы зносін з незнаёмымі дарослымі», — растлумачыў ён.
Праваахоўнікі асобна спыніліся на тэме адказнасці за ўдзел у незаконных падпрацоўках. Згода на прапанову стаць закладчыкам наркотыкаў непазбежна цягне за сабой крымінальнае пакаранне і можа непапраўна сапсаваць жыццё, бо так званыя лёгкія грошы могуць абярнуцца стратай свабоды і пазбаўленнем добрых перспектыў.