Top.Mail.Ru
198

Якія расліны з'яўляюцца самымі інвазіўнымі ў Беларусі, расказалі ў Мінпрыроды

Начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова расказала, якія расліны з’яўляюцца самымі інвазіўнымі ў Беларусі, паведаміла БелТА.


Таццяна Жалязнова адзначыла, што найбольш інвазійныя віды раслін у Беларусі — гэта баршчэўнік Сасноўскага і сумнік канадскі. (Інвазійныя віды — гэта чужародныя віды, якія трапілі ў новую экасістэму і агрэсіўна распаўсюджваюцца, пагражаючы мясцовай флоры. — Заўв. БелТА). «Астатнія, паводле ацэнак навукоўцаў і інвентарызацыі, патэнцыйна інвазійныя. Калі іх не кантраляваць і не маніторыць, іх колькасць вырасце, і прыйдзецца прымаць меры», — сказала яна.

Баршчэўнік небяспечны для чалавека, таму грамадзяне актыўна ўдзельнічаюць у барацьбе з ім. З сумнікам канадскім сітуацыя адваротная. «Грамадзяне лічаць яго прыгожай кветкай, добрым меданосам. Ён распаўсюдзіўся з прысядзібных участкаў у дзікую прыроду. У сумніка высокі агрэсіўны патэнцыял: ён выцясняе ўсе расліны, хутка размнажаецца, захоплівае тэрыторыі, — сказала начальнік упраўлення. — З 10 відаў найбольш агрэсіўныя, якія патрабуюць штогадовых планавых работ, — баршчэўнік Сасноўскага і сумнік канадскі».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю