Top.Mail.Ru
88

Якія самыя складаныя аперацыі праводзяць у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, расказаў дырэктар

Якія самыя складаныя аперацыі праводзяць у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, у эфіры тэлеканала СТБ расказаў дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Міхаіл Герасіменка/

«У цэнтры праводзіцца каля 25-30 аперацый штодзённа. У асноўным гэта аперацыі самага высокага ўзроўню складанасці. Для параўнання магу сказаць, што адна аперацыя пры скаліятычнай дэфармацыі пазваночніка можа доўжыцца да 11 гадзін. Аперацыі пры цяжкіх траўмах таза, касцей, канечнасцей таксама могуць доўжыцца 5-6 гадзін. Гэта працяглыя, складаныя аперацыі. У асноўным да нас трапляюць пацыенты даволі няпростыя», — сказаў Міхаіл Герасіменка.

Ён падкрэсліў, што сам спецыялізуецца на паталогіі каленнага сустава. Гэта артраскапічнае лячэнне, пратэзаванне каленнага сустава. «Вядома, не так часта даводзіцца цяпер хадзіць у аперацыйную, як у маладосці, калі я працаваў звычайным урачом у аддзяленні і выконваў 2-3 аперацыі ў дзень. Цяпер я стараюся некалькі разоў на тыдзень выйсці ў аперацыйную, папрацаваць», — адзначыў Міхаіл Герасіменка.

Паводле яго слоў, узровень беларускай траўматалогіі вельмі высокі. І большасць тых праблем і траўмаў, якія цяпер існуюць у свеце, мы можам вылечыць. «У нас для гэтага ёсць усё. І падрыхтаваныя кадры, і адпаведнае абсталяванне. Дзякуй дзяржаве. І адпаведны інструментарый, і расходныя матэрыялы. Гэта вельмі важна, калі ў доктара, які сутыкаецца з цяжкай праблемай, ёсць усё для таго, каб вылечыць пацыента», — дадаў Міхаіл Герасіменка. 

Паводле яго слоў, на гэты момант для вырашэння пастаўленых задач ёсць усе магчымасці, але ў траўматалогіі няма мяжы дасканаласці. Гэта галіна медыцыны, якая настолькі інтэнсіўна развіваецца, што тое, што было год таму дзіўным, праз год ужо стане штодзённасцю, якая будзе распаўсюджвацца на ўсе клінікі краіны. 

«Я пачаў працаваць у 1997 годзе. Адразу размеркаваўся ў прыёмнае аддзяленне 6-й клінічнай бальніцы, траўматалагічнай. Час быў вельмі складаны. Аснашчэнне было практычна ніякае. Палова пацыентаў у нас лячылася метадам шкілетнага выцяжэння, якое было распрацавана яшчэ ў 1940-1950-я гады. І параўнаць тое, што было тады, і тое, што стала цяпер, — дзве вялікія розніцы», — заўважыў дырэктар РНПЦ. 

«Вяртаючыся да шкілетнага выцяжэння, якім мы лячылі практычна ўсіх пацыентаў: пералом сцягна — 3, 4, 6 месяцаў пацыент знаходзіцца на шкілетным выцяжэнні, ляжыць у палаце, прыкаваны да ложка. Цяпер мы яго аперыруем спецыяльнымі металаканструкцыямі. Праз дзень-два ён ужо ходзіць. Гэта абсалютны паказчык і развіцця тэхналогій, і таго, што робіць дзяржава, каб гэтыя тэхналогіі ў нас развіваліся», — падагульніў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю