Top.Mail.Ru
234

Якія сельгасработы працягваюцца ў Беларусі, расказалі ў Мінсельгасхарчы

Якія сельскагаспадарчыя работы працягваюцца ў Беларусі, расказалі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.



Паводле аператыўных звестак на 12 снежня, з палёў краіны намалочана 11 150 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай. Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 99 % плошчаў, што складае 2289 тыс. га.

Цукровых буракоў сабрана 6178 тыс. т. На буракапрыёмныя пункты вывезена 95 % караняплодаў, што складае 5845 тыс. т.

Паднята зябліва на плошчы 1549 тыс. га, што складае 108 % да плана. 

Праведзена раскарчоўка садоў на плошчы 2473 тыс. га, што складае 141 % да плана.

Назапашана мінеральных угнаенняў у чацвёртым квартале 2025 года пад зяблевую апрацоўку бягучага года і яравую сяўбу 2026 года 213 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 65 % да плана, з іх азотных — 69 тыс. т, фосфарных — 27 тыс. т, калійных — 117 тыс. т.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю