Top.Mail.Ru
55

Якія віды работ забароненыя для жанчын у Беларусі

У Беларусі жанчыны афіцыйна абмежаваныя ў выкананні шэрагу прафесій і відаў работ: забароненыя цяжкія нагрузкі, небяспечныя і шкодныя ўмовы, падземныя работы. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда» са спасылкай на тэлеграм-канал «Натарыус для вас».


Якія віды работ забаронена выконваць жанчынам?

— Забараняецца прыцягненне жанчын да выканання цяжкіх работ, работ са шкоднымі ці небяспечнымі ўмовамі працы, а таксама падземных работ і некаторых іншых відаў работ. Законам устаноўлены гранічныя нормы пад'ёму цяжараў жанчынамі. Напрыклад, на працягу змены забаронена падымаць грузы больш за 10 кілаграмаў, а сумарна на працягу кожнай гадзіны змены нельга падымаць больш за 350 кілаграмаў, — адказалі ў падкасце натарыус Юлія Лісянкова і адвакат Вольга Маеўская.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю