Top.Mail.Ru

Якія ёсць рызыкі пры навальніцах, тумане і спякоце, нагадалі ратавальнікі

У Беларусі 19 мая месцамі чакаюцца навальніцы, у ранішнія гадзіны — туман, днём у асобных раёнах па ўсходзе максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў спякоты. Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі ў такое надвор’е, паведамляе БелТА.


Пры названых з’явах надвор’я магчымы пашкоджанне, абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Ёсць верагоднасць узнікнення прыродных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.

Сярод фактараў небяспекі — зніжэнне бачнасці, цяжкасць руху транспарту, павелічэнне верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў, цяжкасць работы рачнога транспарту, гібель людзей на вадзе, дэфармацыя асфальтавага пакрыцця. Не выключана рызыка павелічэння захворвання на інфекцыйныя і паразітарныя захворванні, абвастрэнні сардэчна-сасудзістых хвароб. Высокая верагоднасць цеплавых удараў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю