Top.Mail.Ru

Якія заўвагі выяўляліся ў час планавых праверак цеплазабеспячальных арганізацый, расказаў эксперт

Намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» (Дзяржэнергагазнагляд) Аляксандр Гулевіч БелТА расказаў аб асноўных заўвагах, якія выяўляліся ў час планавых праверак цеплазабеспячальных арганізацый, кацельняў, цеплавых сетак, жылфонду да новага ацяпляльнага сезона.

Дзяржэнергагазнагляд кантралюе падрыхтоўку да асенне-зімовага сезона арганізацый з цеплакрыніцамі, сеткамі і сістэмамі цепласпажывання. Установа таксама рэгіструе пашпарты гатоўнасці. «Сярод частых парушэнняў — нясвоечасовае прадастаўленне актаў гідраўлічных выпрабаванняў, прамывак трубаправодаў, абсталявання цеплавых сетак і цеплаўстановак. Што датычыцца электраўстановак, то часцей за ўсё гэта нясвоечасовае прадастаўленне тэхпратаколаў электрафізічных вымярэнняў і выпрабаванняў па газакарыстальным абсталяванні ў жылым фондзе, гэта акты праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў. Таксама ёсць пытанні па іх афармленні», — расказаў Аляксандр Гулевіч.Што датычыцца тэхнічнага боку пытання, заўвагі тут стандартныя — частковая адсутнасць цеплавой ізаляцыі, неправядзенне або няякаснае правядзенне рэвізіі запорнай арматуры, парушэнне ізаляцыі, выкананне злучэння праваднікоў ускрутку, няправільны выбар апаратаў засцярогі, незахаванне нарматыўнай адлегласці паміж электрычнымі правадамі і газаправодамі, разбурэнне дымавых і вентыляцыйных каналаў.

«Грубых парушэнняў, якія ўплываюць на надзейнасць і бяспеку, становіцца менш. Мы імкнёмся да таго, каб арганізацыі пры падрыхтоўцы аб’ектаў да ацяпляльнага сезона самі выяўлялі і ўстаранялі заўвагі, а затым запрашалі інспектара Дзяржэнергагазнагляду для ўдзелу ў камісіі», — падкрэсліў намеснік гендырэктара.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю