Top.Mail.Ru

Якія заняткі і магчымасці адкрыюцца для дзяцей і моладзі ў Нацыянальным цэнтры дадатковай адукацыі з 1 верасня

Як хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць праявіць свае таленты ў Нацыянальным цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які пачне працаваць з 1 верасня, і якія заняткі для іх прадугледжаны, у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў краіне ўдзяляецца вялікая ўвага. «З 1 верасня пачне працаваць Нацыянальны цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Гэта эвалюцыйны крок. На базе Нацыянальнага цэнтра дадатковай адукацыі будуць функцыянаваць чатыры вялікія адукацыйныя цэнтры. Гэта цэнтр „Спадчына“, які будзе знаёміць з краінай, ён будзе весці напрамкі краязнаўства і турызму. Мы будзем вучыць дзяцей не проста ведаць нашу краіну, але і ўмець па ёй падарожнічаць, любіць прыроду», — расказаў міністр адукацыі.

У цэнтры талентаў будуць развівацца творчыя маладыя людзі. «Яны паспрабуюць сябе ў тэатральным мастацтве, прамоўніцкім, выканальніцкім майстэрстве. Арт-цэнтр — месца, дзе хлопцы і дзяўчаты будуць асвойваць мастацкі профіль. Гэта таксама вельмі важна. Але самае галоўнае, што мы прапануем ужо фактычна з гэтага навучальнага года мультыпрофільныя праграмы, гэта значыць калі ў рамках адной адукацыйнай праграмы, аднаго гуртка дзіця зможа сябе паспрабаваць і на сцэне, і ў прамоўніцкім майстэрстве, недзе зрабіць дэкарацыі, зрабіць відэа або фотамантаж, адпаведныя фотазастаўкі, каб цудоўна сябе адчуваць на сцэне. Мы фактычна рыхтуем дзяцей да жыцця», — адзначыў Андрэй Іванец, растлумачыўшы, што ўсе гэтыя навыкі спатрэбяцца моладзі і ў далейшым, дадуць магчымасць лепш раскрыць свой патэнцыял для гарманічнага развіцця асобы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю