Top.Mail.Ru
319

Якое надвор’е будзе ў Беларусі 27 ліпеня

Навальніцы, туман і моцныя дажджы.

У Беларусі 27 ліпеня чакаюцца навальніцы, туман і моцныя дажджы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 

Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, днём па паўднёвым захадзе месцамі моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 13 да 19 градусаў, удзень будзе ад 22 да 28 градусаў цяпла.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю