Top.Mail.Ru
279

Якое надвор'е будзе ў Беларусі 6 жніўня

Навальніцы, туман і кароткачасовыя дажджы

У Беларусі 6 жніўня чакаюцца навальніцы, туман і кароткачасовыя дажджы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай і днём месцамі магчымыя навальніцы. Днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла. Днём будзе 19-25 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да плюс 28.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю