Top.Mail.Ru

Якое прынцыповае патрабаванне да абласцей, як будаваць супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі і што насцярожвае ў эканоміцы

Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.


На мінулым тыдні беларускі лідар быў засяроджаны на пытаннях унутранага парадку дня. Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклады прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова. На кантролі Прэзідэнта таксама — сітуацыя ў Магілёўскай вобласці — адпаведны даклад прадставіў кіраўнік рэгіёна Анатоль Ісачанка. А яшчэ Прэзідэнт падпісаў Указ «Аб страхаванні».

1.«Калі вобласць дрэнна працуе, які сэнс укладваць туды грошы, гэта бесперспектыўна. Я ўсім так кажу, не толькі вам», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, заслухоўваючы даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Прэзідэнт заклікаў вырашаць пытанні, прымаючы да ўвагі той факт, што лішніх грошай не было і няма. «А калі па-гаспадарску, па-чалавечы (ты тут мяне павінен разумець у гэтым плане), я павінен зыходзіць менавіта з гэтых пазіцый. Рубель уклаў — заўтра два вярні, калі павінен — аддай. Калі не аддаеш — дык якая можа быць размова, калі вы не вяртаеце абяцаныя грошы, ці даўгі, ці матэрыяльныя нейкія рэсурсы. Гэта датычыцца ўсіх, гэта прынцыпова», —растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

2.«Рост ВУП ёсць, але і хапае пытанняў, якія трэба вырашаць, каб не праваліць па выніках год. У нас і прамысловасць і сельская гаспадарка пакуль ідуць з невялікім мінусам, няхай невялікі, але мінус. У Расію таварны экспарт ніжэйшы за мінулы год, гэта насцярожвае вельмі сур’ёзна», — такія праблемы, што патрабуюць вырашэння, акрэсліў Прэзідэнт перад прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным. 

3.«Мы абяцалі народу, што да 1 красавіка формулу гэту выпрацуем, якая ні прадпрымальнікаў, ні вытворцаў і спажыўцоў ціснуць не будзе», — нагадаў Прэзідэнт пра найважнейшае для краіны пытанне — формулу справядлівага цэнаўтварэння. 

4.«Блізкі Усход, Афрыка — мы шмат пра гэта казалі. Але самае галоўнае — гэта дарожныя карты, гэта планы нашай работы», — на гэта звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова. Беларускі лідар настойвае на тым, што з кожнай краінай павінен быць распісаны канкрэтны план супрацоўніцтва. 

5.«Я хачу, каб ведалі, што вы прыехалі не проста ў краіну блізкую, да вашага народа. Вы прыехалі да сваіх сяброў, да сваіх родных. Вы прыехалі ў сваю Беларусь», — такімі словамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў Старшыню Веча народаў Рэспублікі Сербскай Срэбранку Голіч. Беларускі лідар заўсёды гаворыць сябрам, што закрытых тэм для супрацоўніцтва няма. «Мы здольныя і гатовы зрабіць для вас усё тое, на што мы здольныя і што вам цікава», — запэўніў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, беларускі бок цалкам падтрымлівае братні народ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю