Top.Mail.Ru

Якой будзе будучая пяцігодка, што катэгарычна не патрэбна пры правядзенні выбараў і аб чым неабходна памятаць давераным асобам

Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.


Новы год устойлівы парадак не парушыў — графік Прэзідэнта нават у перадсвяточныя дні і пасля свята поўны розных мерапрыемстваў. У апошнія дні 2024 года кіраўнік дзяржавы адкрываў станцыі метро, даваў даручэнні, звязаныя з іншымі сферамі. У апошні дзень года ён падтрымаў малых пацыентаў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, а з дарослымі абмеркаваў важныя пытанні сістэмы аховы здароўя. Зразумела, што ў графік быў уключаны і запіс навагодняга звароту да беларускага народу, без якога Новы год уявіць немагчыма. А першы рабочы дзень 2025 года быў прысвечаны найважнейшаму пытанню гэтага студзеня — выбарам Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў падрыхтоўку да іх з даверанымі асобамі, а затым са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Тры рабочыя дні на тыдзень — і столькі тэм.

1. «Наш шлях — пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра — з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку. Пачнём з года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей», — сказаў Аляксандр Лукашенка ў навагоднім звароце да беларускага народа. Хоць нагода і святочная, але навагодняя скончылася, пачаліся будні і варта адразу зразумець, як будаваць работу. 

2. «Адразу хачу сказаць, каб вы не зазнаваліся, я папярэдзіў мэра Мінска і ваша кіраўніцтва: рабіце правільна, добра, без усялякіх празмернасцяў. Не трэба пад зямлю заганяць палацы. Лепш мы зробім станцыі годна, прасцей, але больш, больш пабудуем станцый метро», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў размове з супрацоўнікамі метрапалітэна і Мінсметрабуда, адкрываючы новыя станцыі сталічнай падземкі. Прэзідэнт высока ацаніў працу будаўнікоў метро, падкрэсліў, што гэту ўнікальную школу, якую, па яго словах, маюць далёка не ўсе краіны, неабходна захаваць. Але і зрабіў заўвагу — новыя станцыі метро будуюцца вельмі марудна. А гэта, па-першае, даражэй. А па-другое, фронт работы ў будаўнікоў метро вельмі вялікі. «Мы павінны злучыць Мінск з гарадамі-спадарожнікамі. Мы не будзем забудоўваць Мінск, як гэта робяць іншыя гарады, і пашыраць Мінск за кальцавую дарогу. Задыхнецца Мінск, і мінчанам будзе агідна жыць у гэтым горадзе. Таму было прынятае рашэнне, што мы будзем будаваць гарады-спадарожнікі. Але іх трэба злучыць хуткаснымі трасамі. Таму будзем планаваць і прыглядвацца да таго, каб пабудаваць метро наземнае, не пад зямлёй. Хто гэта будзе рабіць? Вы гэта будзеце рабіць», — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да супрацоўнікоў Мінскметрабуда. Таму, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, калектыў Метрабуда ў чатыры тысячы чалавек — гэта толькі пачатак, трэба падвойваецца. Ён зрабіў акцэнт, што будаўніцтву метро трэба надзяляць больш увагі і людзі, якія працуюць у гэтай сфер, яны пакрыўджанымі быць не павінны. А самім спецыялістам варта не забываць, што нашы брэнды — гэта якасць і чысціня. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў метрабудаўцаў (ды і ўсіх), што няякасна не будзе. 

3. «Мы будзем усё рабіць для дзяцей, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў размове з калектывам Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. — Дзеці — гэта галоўнае. І жадаючы вам усяго добрага ў новым годзе, я перш за ўсё жадаю, каб вашы дзеткі ніколі не хварэлі. Якімі б вы не былі таленавітымі ўрачамі, але калі дзеці хварэюць, гэта вельмі дрэнна, гэта цяжка. Калі дзеці хварэюць — гэта страшная справа. Жадаю, каб вашы дзеткі, у каго яны ёсць, і будучыя ніколі не хварэлі, былі заўсёды здаровымі».

4. «Ні ў якім разе нельга парушаць заканадаўства па выбарах. Шчыра кажучы, нам гэта не трэба ўвогуле. Трэба гэты час годна прайсці, каб на нас не валілася ўсякая дрэнь з-за мяжы перш за ўсё, ды і каб унутры людзям не сапсаваць настрой», — сказаў Аляксандр Лукашэнка старшыням аблвыканкамаў. Прынамсі, тое ж самае ён казаў і сваім давераным асобам. Прэзідэнт расказаў, што з-за шчыльнага рабочага графіка ў яго не будзе дастаткова часу на арганізацыю, кантроль перадвыбарнай кампаніі. Таму папрасіў кіраўніцтва мясцовай улады правесці ўсё годна. Тым больш, што па словах Аляксандра Лукашэнкі, хоць асноўную работу па арганізацыі выбараў выконвае ЦВК, прываднымі рамянямі заўсёды была Адміністрацыя Прэзідэнта і губернатары. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу правесці выбары як свята. Але не як шоу. Амерыканскі сцэнарый са стралянінай і шоу Беларусі не падыходзіць. Час няпросты, і ёсць над чым працаваць, зрабіў акцэнт беларускі лідар. 

5. «Я ўдзячны вам за тое, што вы пагадзіліся на гэта. Абяцаю вам, калі раптам народ прагаласуе за нас, то я вас не падвяду. Для мяне, вы ведаеце, гэта самая цяжкая ноша. „Бацька, Бацька, давяраем і іншае...“ — гэта самае страшнае для Прэзідэнта. Думаю, што і для іншых таксама. Давер трэба апраўдваць, тым больш мне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы ў размове з даверанымі асобамі. Ён расказаў, што падбіраў каманду з тым прыцэлам, што гэтыя людзі маюць дачыненне да дзяржаўнай палітыкі. Таму яны таксама нясуць адказнасць перад народам. У сувязі з гэтым, зрабіў акцэнт Прэзідэнт, галоўнае не агітацыя. «Галоўнае — атрымаць зваротную сувязь. Да вас будзе самы вялікі давер, самая вялікая ўвага. І людзі будуць разумець, што вы да мяне даведзяце тыя праблемы, якімі жыве той народ, які пойдзе на выбары», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю