Бераг Нёмана, на якім размясціўся стары замак, чакае вялікая рэканструкцыя.
Цяпер Гродна не хапае прыгожай і добраўпарадкаванай набярэжнай. Гаварылася аб гэтым не раз, і вось ад слоў пераходзяць да справы. Глабальную рэканструкцыю берагоў Нёмана плануюць правесці да 900-годдзя горада, якое будуць адзначаць у 2028 годзе. Будучы праект па добраўпарадкаванні вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Спецыялісты з праектнай майстэрні № 3 «Гроднаграмадзянпраекта» падрыхтавалі відэа з новай набярэжнай, піша NewGrodno.by.
Рэканструкцыя закране правы бераг ракі паміж Старым мостам і мостам у раёне вуліцы Паповіча.
- Тут з’явіцца пешаходная алея, пасаджаная квітнеючымі дрэвамі.
- Насупраць замкавай гары на Нёмане з’явяцца плывучы фантан і назіральная пляцоўка. Побач плануюць пабудаваць і невялікую кавярню.
Самае маштабнае будаўніцтва — у раёне былога піўзавода. Тут з’явіцца і прычал для лодак і караблёў, і галерэі для прагулак, і ўтульная прастора для музычных вечароў ці сцэнічных пастановак. Плюс запланавана месца для кафэ, магазінчыкаў, пунктаў пракату. Упрыгожаць лакацыю фантаны.

Абмеркаванне працягнецца з 1 па 15 верасня. Азнаёміцца з праектам можна ў будні з 08:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00 у будынку ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры па адрасе пл. Антонія Тызенгаўза, 3.