Top.Mail.Ru
783

Янот-працаўнік стаў новым сімвалам Чэрвеньскай ЖКГ

У чэрвені каля будынка УП «Чэрвеньская ЖКГ» з’явіўся незвычайны арт-аб’ект — гіганцкі янот у рабочай форме. Фігура вышынёй 2,5 метра выканана са шклапластыка і пакрыта яркай аўтаэмаллю. Новы «работнік» ужо выклікаў ажыятаж сярод гараджан і гасцей горада. Пра гэта паведамілі ў ЖКГ Міншчыны.




Знайсці бадзёрага янота можна па вуліцы Луначарскага, 17. Як растлумачылі ў арганізацыі, выбар менавіта гэтага звера не выпадковы. Янот сімвалізуе чысціню, парадак і працавітасць, а таксама выклікае ў людзей станоўчыя эмоцыі. Яго лагодная морда і ўсмешка павінны не толькі ўздымаць настрой і жыхарам, і гасцям горада, але і нагадваць, што ЖКГ — гэта не толькі пра адказнасць, але і пра крэатыў.
Янот у спецвопратцы цяпер сустракае работнікаў, гасцей і ўсіх, хто праходзіць міма будынка. Многія ўжо зрабілі з ім фота, ператварыўшы арт-аб’ект у лакальную славутасць.
 
Яна ВАЛАСАЧ
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю