«Нам усё роўна патрэбныя былі грунтавыя корты, і таму даводзілася ехаць на іншы канец горада, і гэта не такая добрая мясцовасць.
І я падумала, што трэба дапамагчы дзецям, каб яны займаліся тут. Захацела іх замотивировать і натхніць.
Бачыць дзяцей такімі натхнёнымі матывуе мяне рухацца далей. Спадзяюся, гэта натхніць іх.
Думаю, гэтыя корты будуць напамінам для маленькіх дзяцей, што ўсё магчыма. Каб яны зразумелі, наколькі далёка могуць зайсці», — падзялілася Сабаленка ў новым выпуску свайго влога Arina’s Arena.
Нагадаем, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўзяла ўдзел у адкрыцці абноўленых грунтавых кортаў Tigerhood х FIRST&RED у Менску.
Новая спартыўная пляцоўка размяшчаецца на тэрыторыі сярэдняй школы № 86 ім. Тамаша Занько-менавіта тут пачалася кар’ера тэнісісткі ў СДЮШАР па тэнісе «Змена».
Корты носяць імя Арыны Сабаленкі і, па словах арганізатараў мерапрыемства, натхнёныя яе характарам. Карыстацца імі будуць маладыя тэнісісты і аматары тэніса.