Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«Турнір стаў яркай падзеяй і адным з самых паспяховых праектаў у сферы дзіцяча-юнацкага спорту ў краіне, — гаворыцца ў прывітанні. — Хакей — гэта школа фарміравання асобы, вынослівасці і жалезнага характару. Сёння ў каманд усіх рэгіёнаў Беларусі ёсць унікальны шанц праявіць свае лепшыя якасці і гучна заявіць аб сабе».
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што фінальныя матчы пройдуць у атмасферы сумленнай і ўпартай барацьбы, прынясуць станоўчыя эмоцыі і стануць прыступкай да заваявання новых вяршыняў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, удачы, прыгожых, відовішчных паядынкаў і заслужаных перамог.