Top.Mail.Ru

Яшчэ восем пацярпелых у ДТЗ у Грузіі беларусаў выпісаны з бальніц

Восем пацярпелых у ДТЗ у Грузіі беларусаў выпісаны з бальніц. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.



Грузінскія медыкі выпісалі яшчэ восем грамадзян Беларусі, сярод іх — пяцёра непаўналетніх. 14 жніўня былі выпісаны чацвёра пацярпелых у ДТЗ беларускіх турыстаў.

Аварыя здарылася 12 жніўня ў раёне Гурыя. Мікрааўтобус з’ехаў з дарогі і зваліўся ў роў, дзе ўрэзаўся ў дрэва. Вадзіцель паспеў выскачыць у час падзення. Усяго ў салоне знаходзіліся 19 грамадзян Беларусі. У ДТЗ чатыры чалавекі загінулі, 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, з іх — шасцёра непаўналетніх.

Паводле даных Interpressnews, вадзіцеля мікрааўтобуса затрымалі. Яму будзе прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле аб парушэнні правіл бяспекі руху, якое пацягнула гібель двух і больш чалавек. У мужчыны не было адпаведнай катэгорыі вадзіцельскіх правоў для перавозкі турыстаў. Акрамя таго, ён не забяспечыў бяспечную эксплуатацыю транспарту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю