Top.Mail.Ru

Яцкевіч прызнаны лепшым іграком шостага тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Уладзіслаў Яцкевіч прызнаны лепшым іграком шостага тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведаміла БелТА.


У дамашнім паядынку з наваполацкім «Нафтанам» 27-гадовы абаронца «Мінска» нечакана аказаўся на вастрыі атак і ўпершыню ў кар’еры аформіў галявы дубль. Мінчане перамаглі з рэзультатам 4:2 і, набраўшы 10 ачкоў, наблізіліся да фаварытаў нацыянальнага чэмпіянату.

Аўтарам самага прыгожага гола тура па праву названы сербскі паўабаронца «МЛ Віцебск» Аляксандр Месаравіч. На апошняй мінуце кампенсаванага часу гасцявога матчу з мінскім «Дынама» яго эфектны далёкі ўдар прынёс перамогу віцябчанам з лікам 3:2.

Пасля шасці тураў па 14 ачкоў набралі «МЛ Віцебск» і гродзенскі «Нёман», на адзін бал адстаюць мінскія дынамаўцы, 11 ачкоў у актыве «Гомеля». У канцы турнірнай табліцы знаходзяцца «Баранавічы», якія набралі ўсяго адно ачко, у наваполацкага «Нафтана» на адзін бал больш, 3 ачкі ў бабруйскай «Белшыны». Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы гамяльчан Цімафей Сіманенка, які пяць разоў паражаў вароты сапернікаў.

У наступным туры сустракаюцца: 

— 8 мая: «Баранавічы» — «Арсенал» (Дзяржынск), «Гомель» — «Іслач» (Мінскі раён);

— 9 мая: «Славія» (Мазыр) — «Мінск», «Белшына» — «Віцебск», «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Нёман»;

— 10 мая: «Дынама» (Брэст) — «Дынама» (Мінск), «МЛ Віцебск» — «Днепр» (Магілёў), «Нафтан» — БАТЭ (Барысаў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю