Па добрай пераднавагодняй традыцыі ўжо пяты раз у сталіцы прайшоў конкурс «ТэхнаЁлка».
Яго арганізуе Міністэрства прамысловасці і галіновы прафсаюз. Сёлета ўдзел у ім прынялі пятнаццаць вядучых прадпрыемстваў краіны. Фантазіі ўдзельнікаў можна толькі пазайздросціць — нечаканыя тэхнічныя рашэнні з выкарыстаннем арыгінальных матэрыялаў былі паўсюль. Але галоўнае — у кожнай рабоце дакладна вымалёўваліся абрысы галоўнай гераіні навагодніх свят.
Фота
Віктара ІВАНЧЫКАВА.