— Трэба сказаць, мы ўпершыню ў дзяржпраграме прадугледзелі цікавы новы мэтавы паказчык, які адлюстроўвае, як будзем развіваць сеткі сотавай сувязі. Гэта павелічэнне ёмістасці сетак сотавай сувязі ў два разы.
Цікава, а якія работы вядуцца для паляпшэння якасці мабільнага інтэрнэту ўздоўж рэспубліканскіх дарог?
Павел Ткач лічыць, што раней сапраўды была аб’ектыўная праблема будаваць базавыя станцыі ўздоўж дарог. «Цяпер, у адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы, у нас прадастаўлена магчымасць будаўніцтва ў палосах адводу, як аўтамабільных дарог, так і чыгунак. Для гэтых мэт мы ўжо распрацавалі схему двух тыпавых рашэнняў, якія ўзгоднены з Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй. Наш падыход цяпер знаходзіцца на заключнай стадыі ўзгаднення з Мінтрансам для таго, каб можна было гэтае рашэнне актыўна выкарыстоўваць уздоўж дарог».
Міністэрствам прымаюцца максімальныя меры, каб сярэдняя хуткасць мабільнага інтэрнэту адпавядала асноўным патрабаванням у нашай краіне. У адпаведнасці з рашэннямі кіраўніка дзяржавы, былі спрошчаны праекты і працэсы будаўніцтва і ўвядзення ў эксплуатацыю гэтых аб’ектаў. Тэрміны трошкі скараціліся і спрасціліся працэдуры атрымання неабходных дазвольных дакументацый.
— З іншага боку, мы падалі дадатковыя частоты, дзесьці пераразмеркавалі частоты для нашых аператараў, калі яны змаглі запусціць другі радыёчастотны канал у 3G-сетках. Адпаведна, мы змаглі вылучыць для воблачных тэхналогій дадатковыя 10 МГц у дыяпазоне 800 МГц, якія выкарыстоўваюцца ў асноўным у сельскай мясцовасці, — лічыць першы намеснік міністра.
У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы, ёсць абавязковае патрабаванне, згодна з якім аператары абавязаны рэінвесціраваць у сваё развіццё не менш за 20 % ад чыстага прыбытку. У выпадку невыканання гэтага патрабавання, тыя грошы, якія не ўклалі ў сваё развіццё, накіроўваюцца ў бюджэт. Таму аператары былі зацікаўлены як мага больш развіваць свае сеткі.
Сяргей КУРКАЧ