Top.Mail.Ru
133

«Яно ж як дзіця: маленькае і безабароннае». Работнік Жлобінскага лясгаса выратаваў казуляня, якое замерзла

Трактарыст Прыбярэзінскага лясніцтва Жлобінскага лясгаса Васіль Здор выратаваў казуляня, якое замярзала. Дэталі гісторыі расказала намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Іна Дударава, паведамляе БелТА.


Работнік лясгаса, вяртаючыся да лясніцтва, на дарозе заўважыў казуляня, якое ляжала на снезе і нават не спрабавала ўцячы ад чалавека. «Замерзлае і знясіленае, зусім дзіцяня дазволіла чалавеку ўзяць сябе ў рукі, не палохаючыся і не вырываючыся, як зрабіла б дзікая жывёла, калі б у яе было дастаткова сіл», — адзначыла Іна Дударава. 

У кабіне, агледзеўшыся, малое, як ручное кацяня, даверліва паклала свайму ратавальніку галаву на ногі. «Яно жа як дзіця. Маленькае, безабароннае», — перажываў за лёс ляснога звера мужчына. Работнік лясгаса паведаміў аб незвычайным пасажыры калегам і кіраўніцтву. І было прынята рашэнне адвезці малога ў кацельню лясгаса — прасторную і цёплую. 

«Цяперашняй зімой у лесе ўтварыўся шарпак. Па шчыльнай, цвёрдай скарынцы снегу многім лясным жыхарам вельмі складана перамяшчацца. Здараецца, што казулі і нават ласі ў такіх умовах ламаюць ногі. Вельмі складана ім здабыць і пражытак. Першапачаткова мы падумалі, што і выратаванае маляня таксама зламала ногі — бо рухацца самастойна яно не магло, а крыві не было», — удакладніла намеснік кіраўніка арганізацыі. 

Для казуляняці прыгатавалі сытную вячэру — з зернем і сенам. Уладкавалі і цёплае спальнае месца, услаўшы яго саломай. Малое адаспалася, падсілкавалася. І на наступную раніцу бадзёра паднялося на ногі. «Калі работнікі кацельні адчынілі дзверы, малы позіркам падзякаваў усім і пабег у лес», — дадала Іна Дударава.

«Гэтая гісторыя — яшчэ адзін напамін пра тое, як дабрыня, спагадлівасць чалавека здольныя стварыць цуд», — адзначыла яна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю