Top.Mail.Ru

Юбілейны чэмпіянат аператараў кар’ерных самазвалаў пройдзе ў Жодзіне

Юбілейны чэмпіянат аператараў кар’ерных самазвалаў пройдзе ў Жодзіне. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі пяці краін свету. Аб гэтым паведамляе БелТА. 


З 7 па 10 верасня БЕЛАЗ стане цэнтрам дэманстрацыі прафесійнага майстэрства ўдзельнікаў V Міжнароднага чэмпіянату «Клуб аператараў БЕЛАЗ-2026».

«На чэмпіянат з’едуцца 38 лепшых аператараў і больш як 40 прадстаўнікоў вядучых горназдабыўных кампаній з пяці краін свету — Арменіі, Беларусі, Казахстана, Узбекістана і Расіі. Кампетэнцыі і майстэрства вадзіцеля-аператара — галоўны фактар бяспечнай і эфектыўнай работы тэхнікі. Таму чэмпіянат Клуба аператараў БЕЛАЗ — даўно не проста конкурс прафмайстэрства. Гэта міжнародная платформа, якая аб’ядноўвае супольнасць белазістаў — прафесіяналаў, якія кіруюць магутнымі кар’ернымі машынамі, што дазваляе ім дзяліцца вопытам работы, умацоўвае партнёрства і дае найкаштоўнейшую зваротную сувязь для далейшага ўдасканалення тэхнікі», — паведамілі ў прэс-службе. 

У праграме спаборніцтваў — тэарэтычны этап і практычныя праезды на топавым 130-тонніку БЕЛАЗ-7513D. «Старт спаборніцтваў будзе дадзены раніцай 9 верасня. Імёны ўладальнікаў прэстыжных трафеяў чэмпіянату-2026 стануць вядомыя ўвечары таго ж дня», — паведамілі ў прэс-службе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю