Top.Mail.Ru

Юбілейны парад Перамогі 9 Мая пачнецца ў 20.30

Грандыёзны і відовішчны

Парад пройдзе ў складзе паветранага эшалона, пешай і механізаванай калон. Асаблівасць сёлетняга парада — павялічаная гістарычная частка. Гледачы ўбачаць кавалерыстаў, тачанку з кулямётам, парадныя разлікі афіцэраў з вінтоўкамі і баявымі сцягамі-рэліквіямі воінскіх часцей, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Таксама пройдзе зводны разлік інжынераў з сабакамі, медыцынскіх работнікаў і рэгуліроўшчыкаў. Механізаваную калону з 26 парадных разлікаў узначаляць легендарныя танкі Т-34, пройдуць матацыклы, «Кацюша», аўтамабілі з пражэктарамі і зенітнымі ўстаноўкамі.

У складзе паветранага эшалона пройдуць 39 паветраных суднаў (12 верталётаў і 27 самалётаў). З іх 35 адзінак ад Міністэрства абароны Беларусі і 4 адзінкі авіяцыйнай тэхнікі ад Расійскай Федэрацыі. Расію будзе прадстаўляць авіяцыйная група вышэйшага пілатажу «Рускія віцязі» на самалётах Су-30СМ. З улікам наступлення цемры паветраныя судны ажыццяўляюць пралёт з пробліскавымі агнямі, што, безумоўна, дадасць відовішчнасці мерапрыемству.

Пешая калона — гэта 33 парадныя разлікі, 30 з іх прадстаўляюць сілавыя структуры і ведамствы Рэспублікі Беларусь, а тры разлікі — ад нашых гасцей з замежных дзяржаў. Іх будуць прадстаўляць кадэты Ніжагародскага кадэцкага корпуса Прыволжскай федэральнай акругі імя генерала арміі В. Ф. Маргелава, курсанты Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі з Санкт-Пецярбурга і ганаровая варта Народна-вызваленчай арміі Кітая. Акрамя таго, удзел возьмуць 5 груп, якія нясуць сцягі, ад Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан і Рэспублікі Узбекістан.

Завершацца святочныя мерапрыемствы у гонар Дня Перамогі традыцыйным салютам, які прагрыміць у 21.40. Неба ўпрыгожыцца на пляцоўках каля гасцініцы «Беларусь», каля Нацыянальнай бібліятэкі, «Чыжоўка-Арэны», набярэжнай у парку «Дразды», паркаў імя Уга Чавеса і Паўлава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю