Top.Mail.Ru

Юбілею Кандрата Крапівы прысвячаецца

130 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, славутага драматурга адзначаны ў розных кутках нашай краіны. У Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Івана Чыгрынава адкрылася выстаўка-прагляд «Яскравасць таленту Кандрата Крапівы».

 

У багатым на літаратурную гісторыю краі, у Касцюковічах, дзе сёлета пройдзе чарговы Дзень беларускага пісьменства, вялікую ўвагу надаюць ушанаванню класікаў беларускай літаратуры. Касцюкоўшчына — радзіма народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава, славутага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, у гонар якога праводзіцца фестываль «Пісьмянкоў луг». 

Вось і юбілей легендарнага беларускага драматурга, аўтара п’ес на ўсе часы «Хто смяецца апошнім?», «Партызаны», «Брама неўміручасці», стаў для чытачоў, наведвальнікаў раённай бібліятэкі ў Касцюковічах падзеяй. На выстаўцы бібліятэкары прадставілі розныя выданні твораў класіка, ілюстрацыйныя, дакументальныя матэрыялы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці, перыядычныя выданні з артыкуламі пра К. Крапіву. 

Дарэчы, падобнага характару выстаўкі ў гонар пісьменніка-юбіляра былі арганізаваны і ў іншых раённых бібліятэках не толькі Магілёўшчыны, але і ўсёй нашай краіны. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю