Мінскае «Юнацтва» і салігорскі «Шахцёр» разыграюць другі па значнасці трафей у беларускім хакеі — Кубак Руслана Салея, паведамляе БелТА.
Мінскае «Юнацтва» і салігорскі «Шахцёр» разыграюць другі па значнасці трафей у беларускім хакеі — Кубак Руслана Салея, паведамляе БелТА.
Сталічны клуб у паўфінальным матчы дома сустракаўся са жлобінскім «Металургам». Пасля двух перыядаў каманды ішлі нараўне, але ў заключнай трэці мінчане вырвалі перамогу з лікам 3:1. Супернікам «Юнацтва» ў фінале стане «Шахцёр» з Салігорска, які на выездзе разграміў «Гомель» — 7:0. Уладальнік Кубка Руслана Салея вызначыцца ў нядзелю, 31 жніўня.