Хакеісты сталічнага «Юнацтва» занялі чацвёртае месца на традыцыйным міжнародным турніры «Еўра-Азіяцкі Кубак Дружбы», паведаміла БелТА.
Вырашальныя матчы турніру прымае сталічная «Чыжоўка-Арэна». У паядынку за бронзу падапечныя Сяргея Стася сустракаліся з віцэ-чэмпіёнам Усерасійскай хакейнай лігі васкрасенскім «Хімікам». У першым перыядзе госці адправілі ў вароты мінчан тры шайбы, а ў наступнай трэці дабавілі яшчэ чатыры галы. У заключныя 20 мінут хакеісты «Юнацтва» здолелі ўхіліцца ад разгрому, у выніку паражэнне ўладальнікаў Кубка Прэзідэнта — 3:7.
Найлепшым рэзультатам мінчан на турніры засталося трэцяе месца ў дэбютным розыгрышы ў сезоне-2022/23. У «Фінал чатырох» цяперашняга Еўра-Азіяцкага Кубка Дружбы «Юнацтва» трапіла на правах дзеючага чэмпіёна Беларусі. Напярэдадні сталічны клуб прайграў у паўфінале «Віцебску» з лікам 0:4. Паядынак за галоўны трафей паміж паўночнікамі і «Тарпеда-Горкім» з Ніжняга Ноўгарада стартуе на «Чыжоўка-Арэне» ў 18.00.