Урачыстае ўручэнне штогадовых прэмій аблвыканкама па падтрымцы творчай моладзі рэгіёна прайшло ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
Уладальнікаў прэміі — лідараў творчай дзейнасці, пераможцаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў выканальніцкага майстэрства — прывітаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
— Як падкрэслівае наш Прэзідэнт, інвестыцыі ў моладзь — гэта інвестыцыі ў будучыню краіны. І гэтая прэмія — не проста ўзнагарода, а знак таго, што дзяржава бярэ на сябе адказнасць за далейшае прафесійнае станаўленне яе ўладальнікаў, пацвярджэнне таго, што ён патрэбен сваёй краіне і можа раскрыць менавіта тут свой талент, ажыццявіць самыя смелыя мары, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. — Мы ўскладаем на вас вялікія надзеі. Бо сваім прыкладам вы ўсяляеце аднагодкам упэўненасць у тым, што няма нічога немагчымага, асабліва калі старанна працаваць і займацца, а галоўнае — верыць у свае сілы, — старшыня аблвыканкама.
Іван Крупко выказаў шчырую падзяку бацькам адораных хлопцаў і дзяўчат за годнае выхаванне дзяцей, педагогам падзякаваў за ўклад у развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў.
На Гомельшчыне з 1996 года захоўваецца традыцыя штогод прысуджаць прэміі па падтрымкі творчай моладзі, якая дасягнула высокіх паказчыкаў у вучобе і творчасці і прадэманстравала высокае выканальніцкае майстэрства на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. За гэты перыяд прэміі атрымалі 480 юных талентаў Гомельшчыны. Па традыцыі прэміі Гомельскага аблвыканкама ўдастоеныя дзесяць выхаванцаў дзіцячых школ мастацтваў, шэсць навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў культуры і мастацтва, таксама тры артыста тэатральна-відовішчных устаноў.
Свае таленты юныя зоркі Гомельшчыны прадэманстравалі на святочным канцэрце ў белай гасцінай Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»