Top.Mail.Ru

Юныя беларускія гімнасты ўзялі тры медалі на старце турніру ў Ташкенце

Беларусы заваявалі тры медалі ў першы дзень міжнароднага турніру па спартыўнай гімнастыцы «Аксамітная дарога» ў сталіцы Узбекістана, паведамілі БелТА ў прэс-службе БАГ.



Першыя медалі былі разыграны ў мнагабор’і і камандным першынстве ў юнакоў. Серабро ў мнагабор’і сярод юніёраў заваяваў наш Арсеній Баклага, тройку прызёраў у юнакоў замкнуў Арцём Ропат. Таксама Баклага, Ропат, Дзяніс Старавойтаў і Міхаіл Пахомаў занялі трэцяе месца ў камандзе.

Акрамя беларусаў і гаспадароў турніру «Аксамітная дарога», на подыум у першы дзень узнімаліся прадстаўнікі Арменіі і Казахстана. Далей выступленні ў Ташкенце пачнуць дзяўчаты, традыцыйныя спаборніцтвы прадоўжацца да 22 лістапада.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю