Top.Mail.Ru

Юныя гімнасты з Беларусі выйгралі шэсць залатых медалёў на турніры ў Ташкенце

Беларусы заваявалі 17 узнагарод міжнародных спаборніцтваў па спартыўнай гімнастыцы «Аксамітная дарога» ў Ташкенце, паведамляе БелТА.



На рахунку нашай каманды шэсць залатых, сем сярэбраных і чатыры бронзавыя медалі. Пяціразовым прызёрам у асабістых відах у юнакоў стаў Арцём Наракат, які перамог у вольных практыкаваннях і на кольцах, быў другім на кані і брусах і трэцім у мнагабор’і. Таксама ў малодшай узроставай катэгорыі Міхаіл Пахомаў паказаў другі вынік на перакладзіне.

Сярод юніёраў Арсеній Баклага ўзяў дзве сярэбраныя ўзнагароды (мнагабор’е, кольцы) і адну бронзу (конь), а Дзяніс Старавойтаў замкнуў тройку лепшых на перакладзіне. Акрамя таго, беларусы падняліся на трэцюю прыступку п’едэстала ў камандных спаборніцтвах.

У юніёрак беларуска Вольга Сівакова заваявала золата ў мнагабор’і і практыкаванні на брусах, а таксама заняла другое месца на дыване. Сярод дзяўчат 2013 года нараджэння перамогу ў мнагабор’і атрымала Эмілія Фясенка, услед за ёй размясцілася суайчынніца Паліна Якімчук. У самых юных удзельніц 2014 года нараджэння ў мнагабор’і першынствавала Валерыя Ткачова.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю