. У манежы БДУФК адбыўся 11-ы фінал рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў «300 талентаў для Каралевы», перадае БелТА.
Удзел у рэспубліканскім фінале прынялі навучэнцы 2-4-х класаў з усіх абласцей краіны і горада Мінска, якія раней прайшлі этапы рэгіянальнага адбору. Юныя спартсмены вызначылі прызёраў у бар’ерным бегу, скачках, кіданні мяча, бегу на вынослівасць, мнагабор’і і эстафетах.
Падтрымаць удзельнікаў прыйшлі алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка і кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, прызёр Алімпіяд Іван Ціхан. Сёмы раз запар перамогу атрымалі прадстаўнікі Гомельскай вобласці, якія апярэдзілі бліжэйшых праследавацеляў больш як на 400 ачкоў.