Top.Mail.Ru
283

Юрый Сянько: 3 ліпеня — дзень гонару за мінулае і сучаснасць нашай краіны

Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, які прайшоў у штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў усіх 15 галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ.



— Перакананы, што для кожнага з нас гэта, у першую чаргу, дзень гонару — і за нашу гісторыю, і за сённяшні дзень нашай краіны, — звярнуўся да ўдзельнікаў сходу Юрый Сянько. — Мы ганарымся нашым старэйшым пакаленнем, якое заваявала Вялікую Перамогу і ў найкароткія тэрміны падняло краіну з руін. І тым, што ў складаныя 90-ыя гады ў нашага народа хапіла мудрасці абраць правільны шлях — шлях згоды і стварэння. І, вядома, мы ганарымся тым, што за абсалютна нязначны ў гістарычным значэнні перыяд наша Беларусь пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта — Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі — стала па-сапраўднаму незалежнай.

Старшыня ФПБ адзначыў, што сёння ў свеце вельмі нямногія краіны маюць рэальную, а не фармальную незалежнасць. Беларусь таксама не аднойчы спрабавалі зламаць і прымусіць жыць па чужых лякалах.

— Але за мінулыя гады наша краіна, наш Прэзідэнт даказалі, што ў нас дастаткова сілы і волі ісці сваім шляхам, — падкрэсліў Юрый Сянько. — І менавіта дзякуючы гэтаму сёння ў нас ёсць самае галоўнае — мір на нашай зямлі і згода ў грамадстве. І мы маем магчымасць праводзіць палітыку ў інтарэсах беларускага народа, захоўваць і развіваць нашу прамысловасць, сельскую гаспадарку, эканоміку ў цэлым. Усё тое, што дае кожнаму чалавеку магчымасць жыць, працаваць, развівацца, быць упэўненым у сваёй бяспецы, будаваць сем’і і гадаваць дзяцей.

Лідэр нацыянальнага прафцэнтра падзякаваў кожнаму, хто сваёй працай робіць уклад у захаванне і памнажэнне дасягненняў Беларусі, словам і справай абараняе мір і згоду ў нашым грамадстве, і ўручыў узнагароды Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі заслужаным прадстаўнікам працоўных калектываў усіх галін эканомікі. Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю