Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько на ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў юным грамадзянам нашай краіны. Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі, прайшло сёння ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра і сабрала найлепшых вучняў шэрагу гімназій і сярэдніх навучальных устаноў Мінска.
Вітаючы ўдзельнікаў цырымоніі, Юрый Сянько адзначыў, што так ці інакш прафсаюзы прысутнічаюць і дапамагаюць у жыцці не толькі працоўным нашай краіны, але і падрастаючаму пакаленню. Першасныя прафсаюзныя арганізацыі арганізуюць адпачынак у дзіцячых лагерах, навагоднія і іншыя святы для дзяцей супрацоўнікаў прадпрыемстваў, аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы да школы, праводзяць многія іншыя мерапрыемствы па падтрымцы сям’і і дзяцінства. Усё гэта — важны ўклад у стварэнне спрыяльных умоў для жыцця людзей.

Кіраўнік нацыянальнага прафцэнтра падкрэсліў, што сёння дасягнуты добрыя вынікі ў развіцці краіны. Усё дзякуючы кіраўніцтву нашай краіны, работнікам, якія штодзень працуюць на сваіх прадпрыемствах, у арганізацыях. Гэта дае маладым людзям зусім іншыя магчымасці і перспектывы для жыцця, чым яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму.

— Вам — тым, хто заўтра выйдзе на свае працоўныя месцы, — прадастаўляецца ўжо новая планка, новая прыступка развіцця нашай дзяржавы, якую вы павінны ўзяць і далей несці наперад, удасканальваючы, прымнажаючы, развіваючы, — звярнуўся Юрый Сянько да маладых людзей. — Вяршыць лёс сваёй краіны давядзецца і вам таксама.
Алена КРАВЕЦ