Top.Mail.Ru
229

Юрый Сянько: «Подзвіг старэйшага пакалення, якое заваявала Вялікую Перамогу, прыклад і арыенцір на ўсе часы»

Такую думку выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько на цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі ў Мінску.

«Я таксама бяру прыклад са свайго дзеда, які ваяваў. Ён прайшоў многія этапы вайны і вялікія бітвы. У 1944-м атрымаў цяжкае раненне. Нам, дзецям, ён мала расказваў пра рэальныя жахі той вайны, каб не палохаць нас. Але мы ўсё роўна адчувалі і разумелі, якую трагедыю прыйшлося перажыць нашаму народу. 80 гадоў Беларусь жыве пад мірным небам. Развіваецца, рухаецца наперад, выхоўвае новае пакаленне. І яно выхоўваецца на той гісторыі, якая ў Беларусі 80 гадоў перадаецца ўсімі тымі, хто ведае цану гэтай свабоды і незалежнасці», — падкрэсліў Юрый Сянько. 

Як адзначыў лідар нацыянальнага прафцэнтра, сёння ў свеце ёсць спробы перапісаць гісторыю. Але толькі не ў Беларусі.

«Мы ведаем гісторыю той страшнай вайны. Ведаем гісторыю сваёй краіны. І вядома ж, не проста прыкладзем намаганні, а зробім усё, каб ніхто не паспрабаваў сказіць нават на долю тую праўду, якая была насамрэч. Наша моладзь будзе ведаць, што было насамрэч, і будзе несці гэта наперад у будучыню, перадаючы з пакалення ў пакаленне».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю