Top.Mail.Ru

Юрый Сянько: Усе прафсаюзныя санаторыі будуць абноўлены да 2030 года

ФПБ актыўна ўключана ў рэалізацыю задач па развіццю турызму ў краіне. Пра гэта расказаў старшыня нацыянальнага прафцэнтра Юрый Сянько ў час сустрэчы з працоўным калектывам «Санаторыя «Нарач», якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання і была прысвечана тэме развіцця турызму ў Беларусі.


«Турызм — гэта тая кропка прыцягнення, якая дае магчымасць для росту гандлю, іншых паслуг, звязаных з харчаваннем, размяшчэннем, развіццём розных лакацый. І самае важнае, што ў краіне створаны ўмовы для таго, каб на існуючай добрай базе ўзмацніць узаемадзеянне ўсіх зацікаўленых і зрабіць вялікі крок наперад у развіцці турызму, — адзначыў кіраўнік нацыянальнага прафцэнтра. — І сёння мы бачым, што ўсе аператары, якія маюць дачыненне да турызму, санаторна-курортнага кірунку, актыўна працуюць у гэтай частцы, шукаючы новыя рашэнні, якія будуць цікавыя на сучасным этапе.»

У гэтую працу ўключаны і прафсаюзы Беларусі. Нагадаем, што ў сістэме ФПБ працуюць 12 санаторыяў, буйны турыстычны аператар, якія забяспечваюць адпачынак і аздараўленне як работнікаў краіны, так і замежных гасцей.

«Нашы кліенты — не толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, але і замежныя грамадзяне — прыязджаюць з новымі патрэбнасцямі, заяўкамі ў новых, дадатковых паслугах. Таму мы працуем над харчаваннем, аздараўленнем, медыцынай — усім тым, што сёння трэба чалавеку, які прыехаў і хоча атрымаць комплекс паслуг, — падкрэсліў Юрый Сянько. — Усе санаторыі прафсаюзаў уключаны ў праграму развіцця. Па ўсіх аб’ектах вядуцца бягучыя, капітальныя рамонты. Задзейнічаны праекты новага будаўніцтва, у тым ліку добраўпарадкаванне набярэжных, пляжных зон..»

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю