Top.Mail.Ru
253

З 1 кастрычніка пашыраецца пералік тавараў, якія падлягаюць прасочвальнасці

З 1 кастрычніка пашыраецца пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам прасочвальнасці, а таксама пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.



У МПЗ адзначылі, што ў адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў нумар 537 і нумар 877 з 1 кастрычніка 2025 года пашыраецца пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з’яўляюцца прадметам прасочвальнасці, вызначаны пастановай нумар 250. У гэты пералік уключаны 36 таварных пазіцый, у тым ліку малако і малочныя прадукты, крупы, чай, кава, макаронныя вырабы, асобныя віды бакалеі, абутак, пыласосы, прасы, тэлевізары, электрычныя чайнікі, фены і іншыя.

З пераліку тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі, выключаюцца безалкагольныя напіткі, сокі, мабільныя тэлефоны і ноўтбукі з адначасовым іх уключэннем у пералік тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю