Top.Mail.Ru

З 1 красавіка можна будзе забраніраваць дату ўезду грузавіка ў пункт пропуску

З 1 красавіка 2026 года з’явіцца магчымасць забраніраваць дату ўезду грузавога транспартнага сродку ў аўтадарожны пункт пропуску. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў пресс-службе ўрада.


Змененні ў парадак функцыянавання сістэмы электроннай чаргі ўнесены пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2026 года нумар 152.

Браніраванне даты ажыццяўляецца на сайце аператара сістэмы электроннай чаргі (РУП «БЕЛМЫТСЭРВІС»).

Колькасць грузавых аўтамабіляў за суткі, для якіх можа быць забраніравана дата ўезду ў пункт пропуску, будзе вызначацца па ўзгадненні з ДМК і ДПК для кожнага пункта пропуску з улікам прапускной здольнасці.

Памер платы за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі з браніраваннем даты ўезду ў пункт пропуску складзе 31,5 базавай велічыні за кожны грузавы транспартны сродак.

Унесеныя змяненні накіраваны на павышэнне эфектыўнасці планавання грузаперавозак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю