Top.Mail.Ru

З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



Так, з 1 лютага па 31 ліпеня 2026 года памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць: на першае дзіця — Br1000,86 (больш на Br68,95), на другое і наступных дзяцей — Br1143,84 (больш на Br78, 80), на дзіця-інваліда — Br1286,82 (прыбаўка Br88,65). 

У Мінпрацы адзначылі, што памеры дапамогі выраслі на 7,4 %, а таксама дадалі, што дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пералічваецца два разы на год: з 1 лютага і з 1 жніўня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю