Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму вырастуць з 1 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 мая па 31 ліпеня 2026 года ў Беларусі будуць дзейнічаць новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 509,62 рубля. Гэта на 2,5% вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 лютага 2025 года.
Памер БПМ для працаздольнага насельніцтва складае 554,4 рубля, пенсіянераў — 366,59 рубля, дзяцей да 3 гадоў — 314,1 рубля, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 422,66 рубля, а для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 497,59 рубля.
Гэта другі пераразлік БПМ у 2026 годзе.