Памеры «ўзроставых» даплат да пенсій вырастуць з 1 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 мая па 31 ліпеня 2026 года ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыцца на 2,5% і складзе 95,56 рубля для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў, пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы — 222,97 рубля. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — 191,12 рубля, пры наяўнасці інваліднасці 1-й групы — 254,82 рубля.
У Мінпрацы адзначылі, што «ўзроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць больш як 563 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэй. Выдаткі на іх у 2026 годзе складуць, па ацэнцы, 980 млн рублёў.