Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 31 ліпеня 2026 года, патлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны.
Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 31 ліпеня 2026 года, патлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны.
Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лютага 2026 года, павялічыцца на 2,5 % і складзе 509,62 рубля. Гэта другі пераразлік БПМ у 2026 годзе.
У сувязі з гэтым, з 1 мая памеры дапамог сем’ям з дзецьмі, якія вылічаюцца з БПМ, таксама павялічацца на 2,5 %.
Так, аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага немаўляці складзе 10 БПМ, або 5096,20 рубля, другога і наступных малых — 14 БПМ, або 7134,68 рубля.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, — 100 % БПМ, або 509,62 рубля.
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 50 % БПМ, або 254,81 рубля.
Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, прадугледжаных заканадаўствам: на дзяцей старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда) — 50 % БПМ, або 254,81 рубля; на дзіця-інваліда старэйшага за 3 гады — 70 % БПМ, або 356,73 рубля.

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў з I і II ступенню страты здароўя да дасягнення дзіцем 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да дасягненні дзіцем узросту 3 гадоў — 100% БПМ, або 509,62 рубля, з III і IV ступенню страты здароўя пасля дасягнення дзіцем узросту 3 гадоў — 120 % БПМ, або 611,54 рубля.
Як растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны, дапамогай, якая вылічваецца з БПМ, ахоплена больш за 154 тысячы дзяцей.
Таксама з 1 мая павялічацца і «ўзроставыя» даплаты да пенсій.
Дарэчы, іх атрымліваюць больш за 563 тысячы чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэй.
Памер гэтых выплат павялічыцца на тыя ж 2,5 % і складзе для асоб ва ўзросце 75 −79 гадоў — 95,56 рубля, а пры наяўнасці інваліднасці 1 групы — 222,97 рубля; 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — 191,12 рубель, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 254,82 рубля.
Выдаткі на «ўзроставыя даплаты» ў 2026 годзе складуць па ацэнцы профільнага ведамства 980 мільёнаў рублёў.