Льготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, анлайн і праз тэрміналы самаабслугоўвання, паведамляе АНТ.
На час сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, пры прад’яўленні арыгінала пенсійнага пасведчання беларусы могуць купіць білет на электрычкі за палову кошту.
Пенсійнае пасведчанне неабходна будзе паказаць і па патрабаванні кантралёра ў цягніку.
Зніжка не распаўсюджваецца на квіткі ў цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і гарадскіх ліній.