Top.Mail.Ru

З 1 студзеня 2026 года мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры 858 рублёў

Як расказалі ў Мінпрацы і сацабароны, «прыбаўка» да ўзроўню 2025 года складзе 132 рублі, або 18,2 %.



У ведамстве адзначылі, што мінімальную заработную плату наймальнікі абавязаны ўлічваць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

Дарэчы, такі сацыяльны стандарт прымяняецца ў арганізацыях любой формы ўласнасці, у тым ліку і ў індывідуальных прадпрымальнікаў і таварыствах уласнікаў.

— Павелічэнне мінімальнай заработнай платы таксама дасць магчымасць павысіць кампенсацыі наймальнікам выдаткаў на аплату працы ў рамках часовай працоўнай занятасці моладзі і атрымання вопыту практычнай работы; адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці і іншых катэгорый грамадзян, накіраваных службай занятасці на субсідзіраваныя працоўныя месцы, — пракаментавалі ў профільным міністэрстве.

Таксама рост МЗП паўплывае на мінімальныя памеры дапамогі па цяжарнасці і родах і дапамогі па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці ў дачыненні да грамадзян, якія пачынаюць сваю працоўную дзейнасць.

У профільным міністэрстве дадалі, што мінімальная заработная плата гарантуецца ўсім работнікам пры выкананні ўстаноўленых імі абавязкаў і ўжываецца з улікам адпрацаванага часу.

Тут адзначылі, што калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю