Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) вырастуць з 1 жніўня, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 жніўня па 31 кастрычніка 2026 года ў Беларусі будуць дзейнічаць новыя памеры БПМ у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах. БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 мая 2026 года, павялічыцца на 4,1% і складзе 530,37 рубля. Памер БПМ для працаздольнага насельніцтва складае 574,38 рубля, пенсіянераў — 380,86 рубля, дзяцей да 3 гадоў — 326,56 рубля, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 437,78 рубля, а для дзяцей ад 6 да 18 гадоў — 519,24 рубля.
Прапарцыянальна росту БПМ аўтаматычна на 4,1% павялічваюцца асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад яго памеру: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту і сацыяльныя пенсіі.
Гэта трэці пераразлік БПМ у 2026 годзе.