З 15 мая па 30 верасня ў Беларусі дазволена паляванне на дарослых самцоў казулі і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Аб гэтым нагадалі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
- На працягу ўсяго сутак;
- Спосабы палявання — з засады, з падыходу;
- Дазволена выкарыстоўваць: наразная зброя (энергія кулі звыш 1500 Дж), гладкаствольная — з куляй або карцеччу, лукі і арбалеты.
- Для пошуку падранкаў дазваляецца прымяненне лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, тэр’ераў і такс, а таксама сабак іншых парод з дыпломам па крывяным следзе.
Перш чым выйсці ў лес, пераканайцеся, што ў вас ёсць усе патрэбныя дазволы і ліцэнзіі.