Top.Mail.Ru

З 2 па 4 кастрычніка ў сталіцы Рэспублікі Дагестан — Махачкале — працуе кніжны фестываль «Таркі-Тау-2026»

На кніжны фестываль у Дагестане запрошана і Беларусь


Добра вядомая рэгіянальная ініцыятыва, якая звязана з прапагандай кніжных здабыткаў, мастацкага слова, праходзіць у Дагестане ўжо не першы год. Вось і сёлета ў госці да чытачоў і пісьменнікаў, выдаўцоў, бібліятэкараў прыехалі вядомыя ў Расіі пісьменнікі Юрый Палякоў, Вячаслаў Купрыянаў, Анастасія Арлова, Максім Амелін і іншыя паэты, празаікі, перакладчыкі, літаратуразнаўцы. 

Па традыцыі ў расійскім кніжным фестывалі ўдзельнічае і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Сёлета літаратурную супольнасць Беларусі прадстаўляе паэт, драматург, перакладчык старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ Вольга Бялова. Вось што яна адзначае ўжо з Махачкалы: 

«Вельмі насычаная праграма трохдзённага фестывалю. Прадстаўленне кніг, сустрэчы з пісьменнікамі і Дагестана, і ўвогуле Расіі. Шмат гасцей з Масквы. Уражвае знаёмства з такім грунтоўным праектам, як кніга «Сучасная літаратура народаў Расіі: паэзія і проза народаў Паўночнага Каўказа». У праграме — і мая лекцыя-прэзентацыя пра тое, як нараджаецца дзіцячая кніга... А яшчэ я пазнаёмлю ўдзельнікаў фестывалю з кнігай Янкі Купалы «Беларускім партызанам» на мовах народаў свету. Дарэчы, сярод перакладчыкаў неўміручага верша народнага паэта Беларусі і паэты Дагестана — Сувайнат Кюрэбекава, Салімет Майлыбаева-Нукава, Імара Мурадава, Пацімат Рамазанава, Хізры Асадулаеў, Шаміль Мухіддзінаў, Пацімат Газіева. Мы ўсім ім вельмі ўдзячныя за ўдзел у супольнай працы. Як удзячныя і Марату Гаджыеву, Міясат Муслімавай, якія актыўна ўмацоўваюць беларуска-дагестанскія літаратурныя сувязі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю