Top.Mail.Ru

З аўдыторый правядзення ЦТ выдалілі 12 абітурыентаў

У цэнтралізаваным тэсціраванні па прадметах на выбар прынялі ўдзел каля 33,5 тыс. абітурыентаў, у тым ліку каля 18,1 тыс. — па замежнай мове, каля 10,1 тыс. — па матэматыцы, каля 5 тыс. — па біялогіі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.



ЦТ 2 чэрвеня прайшло па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове і геаграфіі.

«Па выніках праведзенага ЦТ чатыры чалавекі не змаглі прадоўжыць тэсціраванне па медыцынскіх паказаннях. З аўдыторый было выдалена 12 абітурыентаў», — праінфармавалі ў ведамстве.


Заключнае ЦТ адбудзецца 5 чэрвеня. Абітурыенты напішуць тэсты па хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве.

«Звяртаем увагу абітурыентаў на безумоўнае выкананне правіл правядзення ЦТ», — падкрэслілі ў міністэрстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю