Top.Mail.Ru
276

З’езд партыі «Белая Русь» адбудзецца 28 чэрвеня

III З’езд партыі «Белая Русь» адбудзецца 28 чэрвеня. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь», паведамляе БелТА.



Папярэдне плануецца, што з’езд пройдзе на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Мінску.

«У сакавіку 2023 года адбыўся ўстаноўчы з’езд і была ўтворана Беларуская партыя „Белая Русь“. За гэты кароткі тэрмін партыя прайшла пэўныя этапы свайго будаўніцтва і сапраўды адбылася. У яе з’явілася сваё аблічча. Арганізацыйныя структуры партыі створаны ва ўсіх абласных, раённых цэнтрах нашай краіны. За гэты кароткі прамежак часу партыя вырасла больш як у чатыры разы. На сённяшні дзень больш за 67 тыс. чалавек з’яўляюцца членамі Беларускай партыі „Белая Русь“. Партыя рэалізуе шэраг праектаў. З’явілася пазнаваемасць і на міжнароднай арэне», — расказаў намеснік старшыні Беларускай партыі «Белая Русь» Андрэй Басак.

PIV_9266_1.jpg

Паводле яго слоў, правядзенне з’езда дазволіць вызначыць шляхі далейшага развіцця партыі. «З’езд партыі „Белая Русь“ адбудзецца 28 чэрвеня. Да гэтага пройдуць справаздачна-выбарныя канферэнцыі ў раёнах і абласных цэнтрах нашай краіны. Мяркуем, што ў з’ездзе будуць удзельнічаць амаль 300 чалавек: 280 членаў партыі і каля 20 запрошаных гасцей», — адзначыў намеснік старшыні партыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю