Top.Mail.Ru
156

З клоўнам і вясёлымі гусямі: маштабнае свята арганізуюць у Мінскім заапарку 1 чэрвеня

Святочнае мерапрыемства «З інтэрнэту ў лета», прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, адбудзецца ў Мінскім заапарку 1 чэрвеня. У праграме — майстар-класы, дэгустацыя прысмакаў, выступленне беларускага танцавальнага калектыву, інтэрактыў з клоўнам і многае іншае, паведамілі «Минск Новости».



Па словах прадстаўнікоў Мінскага заапарка, з году ў год свята праходзіць маштабна. Асаблівай папулярнасцю ў сталічных малых карыстаюцца велізарныя размалёўкі, якія вешаюць на стэнд. Сваю лепту ў калектыўнае мастацтва ўносяць дзясяткі дзяцей. Таксама запатрабаваная гульнявая зона — там устанаўліваюць сталы і крэслы, на іх размяшчаюць прыналежнасці для малявання і разнастайныя канструктары. Непадалёк — крэслы-мяшкі, у якіх любяць адпачываць бацькі юных гараджан, пакуль тыя захопленыя стварэннем малюнкаў.

Але асноўная частка дзіцячай увагі прыпадае, вядома, на кантактны заапарк. У мінулым годзе козел Уладзік — вельмі дружалюбная жывёла — зрабіў фурор. Ён ведае каманду «прасі», цяпер вучыць «круціся» і «падавай капыт». Сёлета, па словах адміністрацыі заапарка, гасцей будуць сустракаць трусы, чарапахі, магчыма, гусі. Апошнія, вясёлыя і гучныя, карыстаюцца ў наведвальнікаў асаблівай папулярнасцю.

Акрамя таго, правядуць майстар-класы па вырабе кардонных масак жывёл і папяровых матылькоў на палачках, дэгустацыю цукерак, снэкаў і кукурузных палачак. А з 13:00 да 14:00 гасцей мерапрыемства чакаюць выступленне беларускага танцавальнага калектыву і інтэрактыў з клоўнам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю